Беларускія біятланісты былі сёмымі ў эстафеце на чэмпіянаце Еўропы
Сёмае месца занялі беларускія біятланісты ў мужчынскай эстафеце 4х7,5 км на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі. Нашая каманда ў складзе Сяргея Новікава, Аляксандра Сымана, Сяргея
Сімцова і Рустама Валіуліна з адным штрафным кругам (былі выкарыстаны 8
дадатковых патронаў) прайграла пераможцам са зборнай Расіі 3 хвіліны 17
секундаў. Агулам стартавалі 16 камандаў, інфармуе “Прессбол”.