Беларускія біятланісты занялі 9-е месца ў змяшанай эстафеце

9-е месца заняла зборная Беларусі па біятлоне ў змяшанай эстафеце на чэмпіянаце свету ў Карэі. За нашу каманду выступалі Вольга Назарава, Дар’я Домрачава, Рустам Валіулін і Сяргей Новікаў.

Чэмпіёнамі свету стала каманда Францыі, срэбра — ў шведаў, бронзу выйграла зборная Нямеччыны.