Беларускія бягухі прывезлі з Турцыі "золата"

Беларускі Вольга Краўцова, Вольга Мініна і Настасся Падалінская заваявалі "золата" ў камандным заліку Кубка Еўропы ў бегу на 10 тысяч метраў.  Спаборніцтвы праходзілі ў сталіцы Турцыі Стамбуле. Нягледзячы на тое, што ў індывідуальным заліку ніводнай з нашых спартовак не ўдалося заваяваць медалі, у камандным заліку беларускам не было роўных.

БЕЛТА