Беларускія бягухі трапілі ў фінал эстафеты 4 па 100 м на чэмпіянаце свету

Жаночая зборная Беларусі выступіць у фінале эстафеты Жаночая зборная Беларусі сёння ўвечары выступіць у фінале эстафеты 4 па 100 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Японіі. Раніцай каманда ў складзе Настассі Шуляк, Наталлі Сафроннікавай, Алены Неўмяржыцкай і Аксаны Драгун заняла трэцяе прахадное месца ў сваім забегу з найлепшым для сябе вынікам сезона 43,16 секунды.

Хутчэй былі квартэты з Бельгіі (42,85) і Расіі (42,90). У другім забегу ў тройку мацнейшых увайшлі ЗША (42,24), Ямайка (42,70) і Вялікабрытанія (42,82). У фінал кваліфікаваліся таксама немкі (43,17) і полькі (43,25).

БелаПАН