Беларускія чыгуначнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята

Працаўнікі беларускай чыгункі адзначаюць 2 жніўня сваё прафесійнае свята.
Як адзначае тэлерадыёкампанія "Мір", толькі за шэсць месяцаў 2009 года беларуская чыгунка перавезла 40 мільёнаў пасажыраў і 60 мільёнаў тон грузаў. Усімі перавозкамі кіруе новы цэнтр, які аб'яднаў 21 дыспетчарскі ўчастак.

Начальнік чыгункі Анатоль Сівак перакананы, што "чыгунка як від транспарту сёння мусіць канкураваць з аўтамабілем".

Дарэчы, сёлета запланаваны новы маршрут — Мінск-Базель (Швейцарыя), а праз год беларускі вагон будзе ўключаны ў склад цягніка Масква-Варшава-Амстэрдам.