Беларускія цыганы абралі новага барона

Ім стаў жыхар пасёлка Калодзішчы пад Мінскам Віктар Главацкі, паведамляе сайт "Беларускія навіны".
 
Кіраўнік грамадскага аб'яднання Беларуская асацыяцыя цыган "Рома" Аляксандр Басяцкі кажа, што выбары былі доўгімі, бо "не так лёгка было выбраць чалавека годнага, аўтарытэтнага, каб усе яго слухаліся".

Новаму цыганскаму барону 57 гадоў. Ён нарадзіўся ў Барысаве, хаця бацькі родам са Смаленшчыны. Цыганскім баронам быў і яго дзед.

Фота — БелаПАН