Беларускія дамы хочуць пакінуць без смеццеправодаў

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Віталь Кулік, перадае БЕЛТА. Па словах чыноўніка, цяперашняя сістэма смеццеправодаў перашкаджае раздзельнаму збору адкідаў. Ад яе хочуць адмовіцца на карысць больш экалагічных рашэнняў.



З усіх беларускіх гарадоў дамы без смеццеправодаў цяпер ёсць толькі ў Гомелі. Там з 1995 года праводзіцца эксперымент пад назвай "Жыццё без смеццеправодаў".



Досвед выкарыстання смеццеправодаў з функцыяй сартавання адкідаў у Беларусі пакуль не апрабаваны. Па словах Куліка, укараненне такіх смеццеправодаў тэхнічна магчымае, але патрабуе сур'ёзных выдаткаў. Больш выгадна цалкам адмовіцца ад смеццеправодаў.



Праўда, аднамаментна адмовіцца ад смеццеправодаў праблематычна, лічыць чыноўнік. Па яго словах, перш чым руйнаваць цяпершнюю сістэму збору адкідаў, неабходна стварыць новую.



Фота — madeinpiter.ru