Беларускія дарогі будуць масава рамантаваць з дапамогай новых тэхналогій
Масавае ўжыццё тэхналогіі "новачып" пачнецца на асноўных аўтамагістралях Беларусі да канца года. Пра гэта паведамляе Міністэрства транспарту. Новую тэхналогію ўжо выкарыстоўвалі на галоўнай трасе краіны "Брэст-Масква". "Новачып" - гэта тонкае абарончае пакрыццё аўтамабільнай дарогі, якое дазваляе ў тры разы хутчэй выконваць рамонтныя працы. У той жа час павялічваецца тэрмін эксплуатацыі дарог, інфармуе тэлеканал ОНТ.