Беларускія дыпламаты наведалі працоўны палац Грыбаўскайтэ (фота)
Сёння па абедзе прэзідэнцкі палац наведалі амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімір Дражын і намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Валеры Варанецкі. Прэс-сакратар Далі Грыбаўскайтэ запэўнівае, што госці з прэзідэнтам не сустракаліся. "Відаць, у звычайным парадку пабывалі ў нашага дарадцы з групы па знешняй палітыцы Дарус Сямашкі. Дадаць больш няма чаго. Сам не бачыў", — заявіў DELFI прэс-сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс.
Дарадца па пытаннях знешняй палітыкі Сямашка адмовіўся каментаваць змест сустрэчы. Ён толькі паўтарыў, што прэзідэнт не сустракалася з дыпламатамі, а сустрэча з ім адбылася па ініцыятыве беларусаў.
Суправаджаў калегаў амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, пачуўшы па тэлефоне пытанне DELFI, сказаў, што не можа цяпер казаць і паклаў слухаўку.
Дыпламаты выйшлі з будынка а 15.45. Яны пакінулі палац праз выйсце для прадстаўнікоў СМІ і персаналу, а не праз выйсце для гасцей.
Да 14.30 Грыбаўскайтэ ўдзельнічала ў цырымоніі ўзнагароджання школьнікаў у прэзідэнцкім палацы.
Фота: Delfi