Беларускія дзюдаісты прывезлі дзве "бронзы" з Партугаліі

Паспяхова выступілі беларускія дзюдаісты на чэмпіянаце Еўропы па дзюдо, які прайшоў у партугальскай сталіцы Лісабоне.

Спачатку бронзавы медаль заваяваў беларус Мікалай Баркоўскі (вагавая катэгорыя да 81 кг), пасля "бронзу" выйграў Андрэй Казусёнак (90 кг). У камандным заліку нашая зборная заняла 16-е месца, а першай была зборная Галандыі.

БЕЛТА