Беларускія дзюдаісты прывезлі тры ўзнагароды з Варшавы

Тры ўзнагароды выйгралі беларускія дзюдаісты на этапе Кубка свету, які прайшоў у сталіцы Польшчы Варшаве. У выніку, беларусы сталі пераможцамі турніра ў медалёвым заліку.
Цікава, што ў фінале вагавай катэгорыі да 81 кг сустракаліся двое беларускіх атлетаў. Пераможцам стаў Сяргей Шундзікаў, які ў барацьбе за "золата" быў мацнейшы за суайчынніка Сяргея Сцяшэнку. У катэгорыі звыш 100 кг залаты медаль выйграў чэмпіён Алімпіяды-2004 беларус Ігар Макараў, які ў фінале перамог галандца Лука Вербія.

Як адзначае БЕЛТА, цяпер беларускія дзюдаісты рыхтуюцца да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў канцы красавіка ў сталіцы Грузіі.