Беларускія фатографы - у шорт-лісце Sony World Photography Awards

У канцы лютага быў абвешчаны спіс фатографаў, якія трапілі ў шорт-ліст аднаго з самых маштабных конкурсаў фатаграфіі Sony World Photography Awards. За прызы будуць змагацца 190 фатографаў з 48 краін, паведамляе сайт "Будзьма". Іх працы былі адабраныя ганаровым журы з ліку 80 тысяч здымкаў, дасланых сёлета на конкурс у прафесійных і аматарскіх катэгорыях.

Упершыню ў short-list конкурсу трапілі беларускія фатографы. У прафесійнай катэгорыі за прызы будзе змагацца Дзмітры Русак. Яго здымкі прадстаўленыя ў прафесійнай катэгорыі "Рэклама".