Беларускія фігурысты на чэмпіянаце ў Лос-Анджэлесе пакуль на 30-м месцы
Чэмпіянат свету па фігурным катанні стартаваў у Лос-Анджэлесе. У першы дзень спаборніцтваў на лёд выйшлі спартовыя і танцавальныя пары. Прадстаўнікі Беларусі Ксенія Шмырына і Ягор Майстроў у танцах на лёдзе занялі апошняе 30-е месца. За абавязковы танец наша пара атрымала адзнаку 17.96 бала.
Лідэры першага дня Аксана Домніна і Максім Шабалін з Расіі зарабілі 40,77 бала. На другім месцы размясціліся амерыканцы Таніт Белбін - Бенджамін Агоста (39,65 бала), а трэцімі ідуць канадцы Тэса Вірцью і Скот Мойр (39,37).
БЕЛТА