Беларускія гандбалісткі прайгралі македонкам
Паражэннем з лікам 21:26 завяршыўся для жаночай гандбольнай зборнай Беларусі першы матч плей-оф адборачнага турніру чэмпіянату свету 2007 года супраць каманды Македоніі.
Пасля першага тайма гульні, якая адбылася 3 чэрвеня ў Скоп'е, вялі беларускі — 12:11, а падчас другой 30-хвілінкі іх перавага дасягала двух мячоў (15:13).
Паўторны паядынак пройдзе 10 чэрвеня ў Магілёве.
БелаПАН