Беларускія гандбалісткі размеркаваныя ў чацвёрты кошык
Еўрапейская федэрацыя гандболу апублікавала прынцыпы лёсавання фінальнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы. Жэрабя кінуць 20 ліпеня ў македонскім Ахрыдзе. Трэба будзе падзяліць 16 зборных на чатыры папярэднія групы. Для гэтага іх загадзя размеркавалі на кошыкі. Першая: Нарвегія, Расія, Францыя, Нямеччына.
Другая: Вугоршчына, Швецыя, Харватыя, Партугалія.
Трэцяя: Іспанія, Аўстрыя, Данія, Македонія.
Чацвёртая: Украіна, Сербія, Беларусь, Румынія.
Такім чынам, суперніцамі беларусак у групе дакладна не стануць украінкі, сербкі і румынкі. Фінальны турнір чэмпіянату пройдзе ў Македоніі з 2 па 14 снежня.
"Прессбол"