Беларускія гандбалісткі занялі 12-е месца на чэмпіянаце Еўропы
Жаночая зборная Беларусі па гандболе заняла 12-е месца сярод 16 каманд на чэмпіянаце Еўропы ў Македоніі.
11 снежня ў заключным матчы другога этапу каманда Канстанціна Шараварава прайграла зборнай Македоніі з лікам 24:29 (12:17). Толькі ў пачатку гульні беларускі вялі ў ліку, пасля македонкі здолелі адарвацца на 5 мячоў, а за 6 хвілін да фінальнага свістка павялічылі перавагу да 10 мячоў.
Аднак зборная Беларусі здолела скараціць разрыў, выйграўшы фінальны адрэзак - 5:0. Такім чынам нашай камандзе не ўдалося ўзняцца на больш высокае месца ў выніковай табліцы еўрапейскага першынства.
БелаПАН нагадвае, што беларускія гандбалісткі на чэмпіянаце прадэманстравалі выдатную гульню ў матчах з моцнымі камандамі Швецыі (21:21) і Нямеччыны (28:28), аднак у важных матчах з харваткамі і македонкамі пацярпелі паразы.