Беларускія гандбалісты не трапілі на чэмпіянат Еўропы
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе не змагла заваяваць пуцёўку ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2010, інфармуе БелаПАН.
21 чэрвеня ў Мінску наша каманда прайграла зборнай Славеніі з лікам 32:36. Пуцёўкі на кантынентальнае першынство атрымалі Нямеччына і Славенія. Беларусам для выхаду ў фінальную частку неабходна было выйграваць з розніцай у 13 мячоў.