Беларускія гандбалісты ў Індыі сталі чэмпіёнамі
Беларускія гандбалісты сталі чэмпіёнамі Сусветных ваенна-спартовых гульняў у Індыі. У фінале нашая дружына перамагла армейцаў Латвіі з лікам 33:29. “Золата” гандбалістаў – гэта другая вышэйшая ўзнагарода беларусаў на
спаборніцтвах. Нагадаем, першую ў індывідуальным заліку ваеннага
двухбор’я здабыў прапаршчык Максім Канафін.
Агулам жа зборная Беларусі зараз знаходзіцца на 14-м месцы ў медальным заліку. У яе 23 узнагароды, сярод іх, акрамя двух залатых медалёў, 11 бронзавых і 10 срэбраных. 21 кастрычніка адбудзецца закрыццё Сусветных ваенна-спартовых гульняў.
БЕЛТА