Беларускія гандбалісты ўпусцілі перамогу ў матчы з Чарнагорыяй (відэа)
Мужчынская гандбольная зборная прайграла ў першым матчы плэй-оф чэмпіянату свету 2015 года
У гасцях каманда Юрыя Шаўцова саступіла зборнай Чарнагорыі — 27:28. Беларусам не хапіла вопыту ў канцоўцы матча. Выйграючы два мяча за дзве хвіліны да фінальнай сірэны, яны не здолелі ўтрымаць пераможны лік.
Фотарэпартаж і статыстыку гл. тут.
15 чэрвеня каманды сустрэнуцца ў сталіцы Беларусі, гульня пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак а 17-й гадзіне.