Беларускія гандбалісты выйгралі ў чылійцаў з лікам 34:23

На чэмпіянаце свету па гандболе ў Катары зборная Беларусі атрымала перамогу над камандай Чылі — 34:23. Гэта першая перамога нашай каманды на спаборніцтвах.

Пасля чатырох сустрэчаў беларуская зборная мае толькі два ачкі і займае пятае месца ў сваёй групе.

Становішча ў групе "А": 1. Іспанія — 6 ачкоў (3 матчы). 2. Катар — 6 (3). 3. Славенія — 6 (4). 4. Бразілія — 2 (4). 5. Беларусь — 2 (4). 6. Чылі — 0 (4).

Фота — minsknews.by