Беларускія гандбалісты выйгралі ў Літвы

Беларуская зборная на выездзе выйграла ў Літвы — 30:28 (13:13). Як нагадвае БелаПАН, у стартавым паядынку 29 кастрычніка каманда Юрыя Шаўцова згуляла дома ўнічыю 25:25 з Босніяй і Герцагавінай. На наступны дзень Данія выйграла ў родных сценах у Літвы — 31:21, а 2 лістапада — у Босніі і Герцагавіны на яе пляцоўцы — 25:23. 

Становішча камандаў пасля двух тураў: Данія — 4 ачкі (розніца мячоў 56-44), Беларусь — 3 (55-53), Боснія і Герцагавіна — 1 (48-50), Літва — 0 (49-61). 

Наступны матч Беларусь правядзе 29 або 30 красавіка 2015 года дома супраць Даніі.

У фінальную частку чэмпіяната Еўропы 2016 года выходзяць дзве найлепшыя каманды кожнай з сямі адборачных груп, а таксама лепшая трэцяя зборная.

Фота — champ.by