Беларускія гандбалісты выйшлі ў фінальны турнір чэмпіянату Еўропы

Адборачны турнір сярод хлопцаў 1994 года нараджэння і маладзейшых прайшоў у французскім горадзе Вільнёў-д'Аск з 4 па 6 красавіка. Беларуская каманда пад кіраўніцтвам Алега Шарэйкі выступала ў адборачнай групе 4, у кампаніі Францыі, Украіны ды Расіі.



Як перадае БелаПАН, нашыя спартоўцы прайгралі французам (27:32), згулялі ўнічыю з расіянамі (28:28) і разграмілі ўкраінцаў (39:28).



Выніковае становішча ў квартэце наступнае:


1. Францыя — 6 ачкоў


2. Беларусь — 3


3. Расія— 3


4. Украіна — 0



У фінальны турнір выйшлі Францыя і Беларусь. Беларусы абышлі расіян, дзякуючы лепшай розніцы закінутых і прапушчаных мячоў.



Дарэчы, два гады таму зборная Беларусі таксама не пусціла ў фінальны турнір Чэмпіянату Еўропы Расію. Тады таксама дапамаглі лепшая розніцы забітых і прапушчаных мячоў.
 

Фота — pokeroff.ru