Беларускія гімнасткі ў Італіі былі трэцімі


Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях заняла трэцяе месца ў шматбор’і на этапе Кубку свету ў Генуі.

Наша каманда ў складзе Алесі Бабушкінай, Веры Давідовіч, Глафіры Марціновіч, Дзіны Гайцюкевіч, Зінаіды Лунінай і Аліны Туміловіч пасля праходжання двух відаў набрала 31,875 бала. Вышэй размясціліся італьянкі, якія выйгралі хатні турнір (33,100 бала) і расійская зборная (32,875).

Прессбол