Беларускія гінеколагі будуць змагацца з жаночым алкагалізмам

Пра гэта паведаміў «Ежедневнику» галоўны нарколаг Мінздароўя Аляксей Аляксандраў. З яго словаў, адпаведныя пункты будуць уключаныя ў абавязковы план размовы, якую кожны спецыяліст пры аглядзе павінен ладзіць са сваёй пацыенткай.

Звярнуцца па дапамогу калег-гінеколагаў нарколагі вырашылі з прычыны таго, што цягам апошніх год у Беларусі расце жаночы алкагалізм. У адрозненне ад мужчынскага гэта захворванне носіць больш схаваны характар, і выявіць яго на ранніх стадыях значна складаней.

Сярод 180 тысяч беларусаў, якія пакутуюць на алкагалізм, 33 тысячы — жанчыны.