Беларускія хакеісты пацярпелі другое буйное паражэнне

На маскоўскім чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай беларуская зборная пацярпела другое паражэнне запар. 29 красавіка каманда Курта Фрэйзера прайграла яго суайчыннікам-амерыканцам з лікам 1:5 (0:3, 0:2, 1:0). Шайбу ў беларусаў закінуў Алег Антоненка. Гэта адзіны гулец у складзе каманды, які трапляў у вароты на гэтым чэмпіянаце.
У зборнай ЗША вызначыліся Джэк Джонсан, Лі Стэмпняк, Чэд Лароўз, Крыс Кларк і яшчэ раз Лі Стэмпняк. У другім матчы групы "В" Чэхія перамагла Аўстрыю — 6:1 (2:0, 1:1, 3:0).
Становішча каманд:
1. Чэхія — 6 ачкоў (розніца шайб 14-3)
2. ЗША — 6 (11-3)
3. Аўстрыя — 0 (3-12)
4. Беларусь — 0 (3-13).
27 красавіка Беларусь прайграла Чэхіі — 2:8. Такім чынам, чэхі і амерыканцы датэрмінова выйшлі ў другі раунд, а лёс трэцяга прахаднога месца вырашыцца ў матчы Аўстрыя — Беларусь (1 траўня, 15.15 па мінскім часе).
У нядзелю адбыліся гульні другога туру ў групе "D": Фінляндыя — Данія 6:2, Расія — Украіна 8:1. Становішча каманд:
1. Расія - 6 ачкоў (розніца шайб 17-2),
2. Фінляндыя - 6 (11-2),
3. Данія - 0 (3-15),
4. Украіна - 0 (1-13).
Расія і Фінляндыя выйшлі ў другі круг, Украіна і Данія аспрэчаць трэцяе месца.