Беларускія хакеісты прайгралі апошні матч
Зборная Беларусі прайграла свой заключны матч на чэмпіянаце свету па хакеі. У напружаным паядынку нашы хакеісты саступілі зборнай Нямеччыны з лікам 5:6.
Такім чынам, наша зборная за ўвесь турнір атрымала тольку адну перамогу, над аўстрыйцамі (5:2), а на другім этапе прайграла ўсе матчы. У выніку беларусы займаюць 11 месца. Каманды, якія не трапляюць у 1/8 фінала, размясціліся наступным чынам:
9. Нямеччына
10. Данія
11. Беларусь
12. Італія
Адзначым таксама, што элітны дывізіён пакідае зборная Украіны, якая ў суцяшальным турніры не здолела адстаяць права на высуп у мацнейшай групе. Сёння ўкраінцы з вялікім лікам прайгралі аўстрыйцам (4:8), якія нягледзячы на гэта таксама пакідаюць мацнейшы дывізіён. Разам з імі вылецела і зборная Нарвегіі. Пуцёўку ў элітны дывізіён забяспечыла сабе зборная Латвіі.