Беларускія хакеісты саступілі канадцам 3:6

Сёння на Чэмпіянаце свету па хакеі наша зборная прайграла канадцам з лікам 3:6 (1:0, 0:5, 2:1). Першы перыяд быў за беларусамі, адзіную шайбу ў ім закінуў Аляксей Угараў, калі канадцы засталіся ўтрох.
У другім перыядзе менш чым за 14 хвілін родапачынальнікі хакея забілі 5 галоў запар. Трэці перыяд быў зноў за беларусамі, аднак дагнаць канадцаў ім не ўдалося. У меншасці забіў Аляксандр Радзінскі і фінальную кропку амаль на апошняй хвіліне паставіў Дзмітры Мялешка, які рэалізаваў колькасную перавагу 5:3.

У суцяшальным турніры за 13 месца зборная Нарвегіі ў авертайме абыграла аўстрыйцаў з лікам 3:2.

Галы ў матчы Канада-Беларусь

08’43 - Аляксей Угараў (у большасці супраць трох) - 0:1
22’37 - Доўн Шэйн (у меншасці) - 1:1
25’15 - Хамуі Дэн (у большасці) - 2:1
28’32 - Тэйвз Джонатан (у равенстве) - 3:1
29’13 - Доўн Шейн (у равенстве) - 4:1
36’20 - Камалеры Майк (у равенстве) - 5:1
49’57 - Радзінскі Аляксандр (у меншасці) - 5:2
56’16 - Ламбардзі Мэцью (у равенстве) - 6:2
58:53 - Мялешка Дзмітры (у большасці супраць трох) - 6:3