Беларускія і нямецкія ваенныя абмяркуюць праграму супрацоўніцтва

16—17 лістапада ў Мінску пройдуць кансультацыі прадстаўнікоў Міністэрства абароны Беларусі і Федэральнага міністэрства абароны Германіі, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі, бакі падвядуць вынікі двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў 2010 годзе, а таксама абмяркуюць праграму на 2011 год, праграму дапамогі па ваенным навучанні.

У 2010 годзе ваенныя ведамствы дзвюх краін правялі 11 сумесных мерапрыемстваў.