Беларускія інтэрнет-сайты штодня наведвае больш за 470 тысяч чалавек

Больш за 470 тысяч чалавек наведваюць на працягу сутак беларускія інтэрнэт-сайты, з іх каля 200 тысяч з’яўляюцца жыхарамі Беларусі. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, якое правяла кампанія “Webcom Media”.

Сярэднестатыстычным карыстальнікам інтэрнета ў Беларусі з’яўляецца мужчына ад 17 да 30 гадоў, які мае вышэйшую адукацыю і прыбытак у 200-400 долараў.

БелаПАН