Беларускія камбайны атрымалі кітайскія субсідыі
Сёлета кітайцы сабяруць не менш за 100 беларускіх камбайнаў. Такі амбітны план паставіў "Гомсельмаш". Агенцтва “Интерфакс” піша, што зборка кормаўборачных камбайнаў КСК-600 "Палессе FS60" пачнецца ў красавіку на прамысловай пляцоўцы ў правінцыі Хэйлунцзян. Да канца сакавіка "Гомсельмаш" плануе паставіць у Кітай дэталі для зборкі 20 машынаў.
Беларуска-кітайскае зборачнае СП створанае і працуе па тых самых прынцыпах, што ў Расіі і ў Казахстане. Аднак урад Кітая ўключыў прадукцыі СП у пералік тавараў, якія атрымліваюць дзяржаўныя субсідыі.
Беларуска-кітайскае зборачнае СП створанае і працуе па тых самых прынцыпах, што ў Расіі і ў Казахстане. Аднак урад Кітая ўключыў прадукцыі СП у пералік тавараў, якія атрымліваюць дзяржаўныя субсідыі.