Беларускія каратысты адзначаць 30-гадовы юбілей міжнародным турнірам
Міжнародны турнір, прысвечаны 30-гадоваму юбілею каратэ ў Беларусі, адбудзецца ў Мінску ў бліжэйшыя выходныя дні. На татамі сталічнага Палаца тэнісу выйдуць наймацнейшыя каратысты з Арменіі, Грузіі, Ірана, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны ды Эстоніі. Павіншаваць беларускіх сяброў прыедуць каля тысячы спартоўцаў, трэнераў і суддзяў.
Галоўнымі героямі стануць славутыя ветэраны, якія тры дзесяцігоддзі таму пачыналі развіваць каратэ ў Беларусі: Алег Кірыенка, Аляксандр Кажамякін, Леанід Лушчык, Аляксандр Ляцецкі, Андрэй Вількін, Пётр Калінін і іншыя вядомыя майстры.
Самой відовішчнай часткай свята стане адкрыццё спаборніцтваў 14 лютага. Заслужаныя майстры каратэ-до падчас паказальных выступаў прадэманструюць самыя прыгожыя і экстрэмальныя прыёмы гэтага баявога мастацтва. Легендарны беларускі каратыст Пётр Калінін з дапамогай знакамітай самурайскай катаны рассячэ яблык на галаве ў асістэнткі.
БЕЛТА