Беларускія каталікі прымуць удзел у тэлемосце з Папам Рымскім
Беларускія каталікі ў пачатку сакавіка наступнага года прымуць удзел у тэлемосце з Папам Рымскім. Бенедыкт XVI будзе размаўляць з жыхарамі некалькіх еўрапейскіх краінаў. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. Паводле яго словаў, у 2008 годзе плануецца прыезд у Беларусь
дзяржаўнага сакратара Ватыкана. “Гэты візіт вельмі важны для каталікаў
Беларусі і для дзяржавы”, — сказаў Кандрусевіч.
Таксама стала вядома, што на каталіцкія Каляды ўпершыню ў Мінску каля Архікафедральнага сабора адбудзецца святочны феерверк. Ён будзе суправаджацца музыкай Ёгана Себасцьяна Баха.
Інтэрфакс
Таксама стала вядома, што на каталіцкія Каляды ўпершыню ў Мінску каля Архікафедральнага сабора адбудзецца святочны феерверк. Ён будзе суправаджацца музыкай Ёгана Себасцьяна Баха.
Інтэрфакс