Беларускія кікбаксёры рыхтуюцца да абароны тытулаў па версіі WKN

Два беларускія кікбаксёры рыхтуюцца да абароны сваіх тытулаў. Дзейсны чэмпіён свету сярод прафесіяналаў па дзвюх вядучых версіях WMC і WKN беларус Андрэй Кулебін 30 студзеня сустрэнецца з чэмпіёнам Люмпіні з Тайланда. У гэтым паядынку Андрэй будзе адстойваць тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па версіі WKN, заваяваны на Grand Prix big-8 у Мінску 12 верасня 2009 года, адзначае БЕЛТА.

Паядынак, які пройдзе ў італьянскім Турыне, будзе складацца з 5 раўндаў па 3 хвіліны і будзе праведзены па азіяцкіх правілах (дазволены ўдары лакцямі і каленамі ў галаву). Для правядзення бою прамоўтару прыйшоўся браць адмысловы дазвол у міністэрстве спорту Італіі, бо ў гэтай краіне паядынкі па такіх правілах без налакотнікаў забароненыя законам.

Што ж датычыць дзейснага чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па трох версіях WMC, WKN і WAKO-PRO Дзмітрыя Валенты, то яго чакае сустрэча з прадстаўніком Францыі Ёханам Лідонам. Заваяваны на Grand Prix big-8 у Мінску тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па версіі WKN ён будзе адстойваць 6 лютага на радзіме Лідона. Бой пройдзе таксама па формуле 5 раўндаў па 3 хвіліны па азіяцкіх правілах.

Сапернік Дзмітрыя Валенты вядомы беларусам па паядынку з яшчэ адным нашым суайчыннікам Дзмітрыем Шакутам. У 2005 годзе Шакута ў роўным паядынку вырваў у француза перамогу.