Беларускія "кілеры" ў Ізраілі атрымалі па 11 гадоў турмы
27 лістапада ў Тэль-Авіве быў вынесены прысуд па справе чатырох грамадзянаў Беларусі. Усіх прысудзілі да 11 гадоў турмы. Валеры Навіцкі, Сяргей Шашолкін, Юры Вараб'ёў і Андрэй Краўчук былі затрыманыя 14 лютага 2004-га. Спярша іх (разам з двума ізраільцянамі) вінавацілі ў замаху на траіх крымінальных аўтарытэтаў. Аднак потым высветлілася невінаватасць беларусаў. Яны былі прызнаныя вінаватымі толькі па менш цяжкіх пунктах абвінавачвання: выраб і незаконнае захоўванне зброі, выкарыстанне падробленых дакументаў, нелегальнае перасячэнне мяжы Ізраіля і аказанне супраціву паліцыянту пры выкананні службовых абавязкаў.
Як адзначала абарона, беларусам проста не пашанцавала пасяліцца ў кватэры, дзе захоўвалася зброя. Яна ляжала ў замкнёным пакоі, і на ёй не было адбіткаў пальцаў нашых суайчыннікаў.
Самі беларусы заяўляюць, што іх віна толькі ў тым, што яны незаконна пераехалі мяжу Ізраіля ў надзеі зарабіць грошай. Дома іх чакаюць сем'і, якія церпяць з-за арышту карміцеляў.
Izrus