Беларускія кіроўцы пачнуць плаціць за карыстанне “алімпійкай”

Галоўная аўтамагістраль нашай краіны, так званая “алімпійка”, якая цягнецца ад Брэста да мяжы з Расіяй, стане платнай і для беларусаў.  У дэпартаменце “Белаўтадор” мяркуюць, што стаўка дарожнага збору складзе каля 1 тысячы рублёў. Поўны транзіт па ўсёй даўжыні беларускага ўчастку “алімпійкі” (гэта каля 610 кіламетраў) абыдзецца беларускім кіроўцам “легкавікоў” у 4 тысячы рублёў.

Прычым плаціць давядзецца ў кожным з чатырох пунктаў збірання дарожных збораў. Адной з прычынаў гэтага кроку у “Белаўтадоры” называюць недаход сродкаў для завяршэння комлекснага рамонту галоўнай аўтамагістралі Беларусі.

http://www.zautra.by