Беларускія лекары: Аптэкі забяспечаныя медыкаментамі на выпадак вірусаў
Беларускія аптэкі забяспечаныя медыкаментамі на выпадак выбуху вірусных захворванняў. Пра гэта заявіла намесніца міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан. Закрануўшы тэму так званага свінога грыпу, намесніца міністра адзначыла, што сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем. Паводле ейных словаў, медыкаментаў будзе дастаткова, калі раптам адбудзецца абвастрэнне захворванняў, адзначае БЕЛТА.