Беларускія лесбійкі прагнуць публічнага выказвання
На жаль, тэма сэксуальных меншасцяў звычайна не
агучваецца ў беларускіх СМІ, але такая тэма існуе.
Хутка ўжо
афіцыйна з’явіцца першая легальная арганізацыя, якая будзе прадстаўляць і
ахоўваць правы і інтарэсы лесбіек. Некалькі
гадоў таму ў Мінску ўжо была спроба арганізаваць
падобную суполку – “ЯНА”, але яна не
пратрымалася доўгі час. Таму зараз “ЯНУ” змяняе жаночая арганізацыя “QUEER-L”, якую стварае мая
суразмоўца – Бучык - і група неабыякавых
людзей. Пра гэта і пойдзе гаворка. Але гэта толькі пачатак!
Бучык: Мне і маім калегам захацелася нешта зрабіць, бо доўгі час падобная актыўнасць была нерухомай. «ЯНА» спыніла сваё існаванне таму што яе арганізатары згубілі з часам інтарэс да гэтай працы. Спачатку нам прапанавалі проста перадаць “Яну”, але на ёй віселі нармальныя пазыкі і мы ўрэшце рэшт вырашылі стварыць новую арганізацыю – “QUEER-L”. Зараз мы знаходзімся на стадыі пошуку юрыдычнай адрэсы. Гэта складана, бо мы ўсё робім абапіраючыся на ўласныя грошы і імпэт.
Руся: Як афіцыйныя ўлады рэагуюць на спецыфічнасць вашай арганізацыі? Ці не перашкаджае гэта рэгістрацыі?
Бучык: У нашым статуце проста пазначана, што мы ахоўваем правы і інтарэсы меншасцяў. Ніхто не ўдакладняе, менавіта якія меншасці маюцца на ўвазе. Гэта ж можа быць і нацыянальная і рэлігійная меншасць (усміхаецца).
Руся: Каця, вось вы ствараеце арганізацыю ў Мінску. Вядома, што тут да вас прыйдуць нейкія людзі, а вось рэгіёны, якія звычайна млява рэагуюць на падобную актыўнасць, наўрад ці. Ці ёсць сэнс ў такой арганізацыі?
Бучык: Мы думаем пра гэта і хочам працаваць па ўсёй краіне, каб закрануць рэгіёны, шукаць і матываваць людзей, якія б дапамагалі нам і нашым жанчынам аб'ядноўвацца. То бок, банальна рабіць для іх нейкія спартовыя мерапрыемствы, канцэрты, сустрэчы, дыскусіі, адукацыйныя праграмы, каб яны ведалі, што мы таксама жывем сацыяльным жыццём, што мы таксама прагнем будаваць стасункі з людзьмі.
Напрыклад, у Гомелі ў нас ёсць вельмі актыўныя дзяўчынкі, якія могуць і жадаюць нам дапамагаць.
Руся: Дарэчы, вы праводзіце нейкую аналітычную працу ці статыстычныя даследаванні наконт становішча сэксуальных меншасцяў у Беларусі? На маю думку, у Беларусі лесбійка гэта як “мёртвая душа” – ты нібыта ёсць і адначасова цябе нібыта няма, бо СМІ пішуць пра сэксуальныя меншасці вельмі рэдка. Як вам жывецца?
Бучык: З большага нармальна. Скажам, большасць маіх знаёмых лесбіек ходзіць па вуліцах і не хавае сваёй арыентацыі. Што тычыцца асабіста мяне, то я спачатку прэзентую сябе як чалавека, а ўжо потым як сэксуальны суб’ект. Мае калегі ведаюць мяне як прафесіянала, мае сябры ведаюць мяне як добрага сябра і толькі на нейкіх там апошніх пазіцыях ацэнкі асобы людзі звяртаюць увагу на тое, што я сустракаюся з дзяўчынкамі, а не з хлопцамі. Насамрэч, якая розніца хто з кім падзяляе ложак, праўда? Сярод такіх людзей я адчуваю сабе камфортна.
Руся: А што скажаш наконт праблемы гамафобіі? Ці адчуваеш ты яе?
Гамафобаў мы ствараем самі. Звычайны натурал сустракае гомасэксуалаў штодзень і нават не заўважае гэтага. То бок, адэкватныя людзі не крычаць, маўляў, я сплю з людзьмі свайго полу! Але часам гомасэксуалы паводзяць сабе наўмысна агрэсіўна.
Напрыклад, падвыпіўшыя дзяўчаты заходзяць у метро і пачынаюць цалавацца на вачах, скажам, стомленай саракагадовай жанчыны, якая стомленая пасля працы сумна едзе дадому і яе гэтыя дзве дзеўкі невыносна раздражняюць. Гэта няправільна. Ды й ўвогуле метро ці трамвай гэта не месца для пацалункаў і публічнай дэманстрацыі пяшчоты. То бок, мы самі часта правакуем наваколле на агрэсію.
Шчыра кажучы, я ганаруся сабою, таму што я не стварыла ні воднага гамафоба. Пра маю сэксуальную арыентацыю ведаюць мае калегі па працы, вучобе, мае настаўнікі і бацькі. Ніколі я не мела ніякіх праблем з гэтым і людзі ставяцца да мяне з павагай, таму што я ніколі не хаваюся але і не афішырую сваё прыватнае жыццё.
Руся: Ёсць такое паняцце ў гомасэксуалаў, як “coming out”. (дакладна гэта перакладаецца з ангельскай мовы як “выйсце”. Гэта публічнае абвяшчэнне сваёй сэксуальнай арыентацыі. Прым. аўт.)
Скажам, у Англіі ці Германіі лесбійкі робяць са свайго “камінг аўта” сапраўднае свята. А як ствараюцца “камінг аўты” у Беларусі?
Бучык: Бывае па-рознаму! Я вітаю такі падыход, калі спачатку ты дазваляеш людзям знаёміцца з табою як з чалавекам, персонай і толькі ўжо потым як з носьбітам пэўнай сэксуальнай ідэнтычнасці. Але пры гэтым я не раіла б рабіць выгляд, што ты натурал, калі гэта ня так. Бо людзі ўсё роўна заўважаюць твае сакрэты.
Самае галоўнае – гэта натуральнае адчуванне камфорту, а не акцёрская ігра, маўляў, я натурал ці натуралка. Асабліва цяжка хаваць гэта ад бацькоў, таму што яны ўсё адно заўважаюць як вы жывеце і рана ці позна ім прыйдзецца сутыкнуцца з вялікім расчараваннем.
Руся: А як складаюцца стасункі паміж табою і тваімі бацькамі?
Бучык: Мае бацькі мяне разумеюць і не задаюць шмат пытанняў. Але яны звяртаюць увагу на мой выгляд, на тое, што вакол мяне шмат дзяўчын, што нейкія незвычайныя вонкава дзяўчаты прыходзяць да мяне ў госці. Яны ведаюць, што я жыла з дзяўчынай, кідала ўсё і ехала за ёй у іншы горад, перажывала сапраўднае каханне, што мы жылі, як звычайная сям’я. То бок, можна зрабіць пэўныя вынікі, праўда?
Мае бацькі пазбягаюць прамых пытанняў, але яны ганарацца мною, бо ведаюць, што я сур’ёзны і паспяховы чалавек, а пра інтымныя рэчы яны проста не кажуць. Яны проста любяць мяне.

Руся: Ты шчаслівы чалавек, Бучык! Выглядаеш задаволенай і разняволенай асобай.
Бучык: А гэта і не складана! Галоўнае адчуваць сябе свабодна, камфортна і не хаваць ад сябе праўды пра свае пачуцці. Бо здараецца так, што маладая дзяўчына разумее, што яна гомасэксуалка і пачынае гэтага жудасна баяцца, думаючы: - “ Блін! Я не нармальная! Гэта жудасна, гэта вар’яцтва! А што пра мяне будуць думаць людзі?!?!” А я скажу вам што з гэтым рабіць (усміхаецца). Ня трэба баяцца сваёй прыроды, але і дэманстратыўна шакаваць наваколле таксама не трэба.
Нажаль, некаторыя жанчыны лічаць, што быць лесбійкай гэта крута! Некалькі год таму была нават такая агульная фішка – прыкідвацца лесбійкай. Тады выпадковыя дзяўчаты моцна папсавалі нам рэпутацыю. Меркаванне, што быць лесбійкай крута – памылковае. Гэта складана. Таму я прашу ўсіх дзяўчат, якія “ у тэме”, аб’ядноўвацца.
Дзяўчаты, далучайцеся да нас. Калі мы разам, мы вялікая моц! (усміхаецца). Прарвемся! Нічога ня бойцеся, не хавайцеся і паважайце сябе. Тады людзі навокал будуць не цурацца вас, а ставіцца да вас з павагаю.
p.s. Шаноўныя слухачы Еўрарадыё, на гэтым нашая размова не скончылася. Разам з Бучыкам мы рыхтуем цыкл рэпартажаў, інтэрв'ю і фотарэпартажаў на тэму жыцця беларускіх лесбіек. Жанчын гомасэксуальнай арыентацыі насамрэч шмат сярод нас і яны прагнуць паразумення з боку грамадскасці. Калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да нас, калі ў вас ёсць нейкія прапановы ці пытанні па тэме сэскуальных меншасцяў – калі ласка, лістуйце нам па электроннай адрасе: [email protected]
Чакайце на навіны і дзякуем вам за ўвагу.