Беларускія медыкі гатовыя да наплыву экзатычных хваробаў
Міністэрства аховы здароўя раіць беларусам, якія едуць на адпачынак за мяжу, берагчы сябе, паведамляе “Камсамолка”. Апошнім часам у свеце працягваюць рэгістраваць халеру, ліхаманку Заходняга Нілу, ліхаманку Дэнге, брушны тыф, поліяміеліт, сібірскую язву і малярыю. Выпадкі такіх захворванняў былі зарэгістраваныя ў Расіі, Таджыкістане, Азербайджане і некаторых іншых краінах. Тым, хто правёў адпачынак не на радзіме, раяць звяртаць увагу на стан свайго здароўя. Калі падвысілася тэмпература ці з’явіліся нейкія іншыя нетыповыя змены ў фізічным стане, ні ў якім разе нельга займацца самалекаваннем. Трэба звяртацца па медыцынскую дапамогу і абавязкова сказаць доктару, якую краіну вы наведвалі, цвердзяць спецыялісты.
Міністэрства аховы здароўя узмацніла санітарна-каранцінны кантроль на мяжы. Медыкі гатовыя прыняць людзей з падазрэннем на інфіцыраванне небяспечнымі захворваннямі.
Міністэрства аховы здароўя узмацніла санітарна-каранцінны кантроль на мяжы. Медыкі гатовыя прыняць людзей з падазрэннем на інфіцыраванне небяспечнымі захворваннямі.