Беларускія міліцыянты раздадуць прастытуткам флікеры
Беларускім прастытуткам, якія працуюць на трасах, раздадуць святлоадбівальныя элементы. Паводле словаў начальніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці Сяргея Маслоўскага, гэтыя жанчыны «не турбуюцца пра асабістую бяспеку, стаяць на ўзбочынах, пераходзяць у нявызначаных месцах трасы з вялікай інтэнсіўнасцю руху».
Акрамя таго, прастытуткі часта знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Таму ДАІ абяцае жанчын, якія не будуць мець флікераў, вывозіць з месца працы.
Хартыя-97
Акрамя таго, прастытуткі часта знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Таму ДАІ абяцае жанчын, якія не будуць мець флікераў, вывозіць з месца працы.
Хартыя-97