Беларускія міліцыянты вывучаць досвед карабінераў

Беларускія міліцыянты маюць намер вывучыць італьянскі досвед забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, такі рабочы візіт групы спецыялістаў у Італію запланаваны на красавік. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута з упраўленнем міжнароднага супрацоўніцтва Генеральнага камандавання карабінераў.

Прадстаўнікі беларускай міліцыі грамадскай бяспекі ўжо даўно вывучаюць досвед еўрапейскіх калег у забеспячэнні правапарадку на масавых акцыях. З такой мэтай яны неаднаразова наведвалі, напрыклад, Нямеччыны. А атрыманыя веды паспяхова выкарыстоўваюць на радзіме.