Беларускія мытнікі канфіскавалі дыппошту ў польскіх дыпламатаў
24 красавіка на пераходзе ў Брузгах беларускія мынікі затрымалі аўтамабіль супрацоўнікаў МЗС Польшчы, якія ехалі па службовых справах у Беларусь. Дыпламаты меліся адведаць консульства ў Гродне і амбасаду ў Мінску. Дыпламаты не згадзіліся на ператрус, перамовы з мытнікамі вяліся 12 гадзін. Нягледзячы на пратэст палякаў, мытнікі сканфіскавалі дыпламатычную пошту, а саміх дыпламатаў завярнулі назад у Польшчу.
Па словах былога намесніка міністра замежных справаў Беларусі Андрэя Саннікава, кантроль дыпламатычнай пошты іншай дзяржавай — гэта парушэнне усіх нормаў і міжнародных канвенцый. Нават калі мытнікі падазравалі, што дыпламаты спрабуюць правезці штосьці праз мяжу, яны мусілі скантактавацца з польскім МЗС. Гэтага зроблена не было.
МЗС Польшчы даследуе інцыдэнт. Аднак неафіцыйна вядома, што палякі не будуць яго шырока рэкламаваць, 6о наперадзе саміт "Усходняга партнёрства" ў Празе — ключавы для ўцягвання Беларусі ў арбіту Захаду.
Gazeta Wyborcza