Беларускія мытнікі затрымалі новыя аўтамабілі з Расіі

У раёне Нацыянальнага аэрапорта "Мінск-2" мытнікі затрымалі два эвакуатары, якія перавозілі новыя легкавыя аўтамабілі з Расіі. Суправаджальных дакументаў на тавар не было. У адносінах перавозчыкаў быў распачаты адміністрацыйны працэс. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, на эвакуатары, на якіх перавозілі легкавікі, наклалі арышт. Іх ацанілі на суму больш за 500 млн рублёў.

Адзначаецца, што спецыяльныя мерапрыемствы ў раёне Нацыянальнага аэрапорта праводзілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з контрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі мытні "Мінск-2" сумесна з супрацоўнікамі аператыўна-пашуковага аддзела Мінскай цэнтральнай мытні ды Мінскага ўпраўлення ўнутраных спраў на паветраным транспарце.

Фота: ТАСС