Беларускія навукоўцы складаюць Атлас вятроў

Пра гэта сёння паведаміла журналістам дырэктарка дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук. Атлас вятроў будзе выкарыстаны для ацэнкі пляцовак, дзе можна разгарнуць ветраэнергетычныя ўстаноўкі. Гэты дакумент "дазволіць ацаніць змены ветравога патэнцыялу нашай краіны ва ўмовах зменлівага клімату", падкрэсліла кіраўнік дэпартамента.

Паводле яе словаў, больш за ўсё пасуюць для стварэння ветрапаркаў паўночная і паўночна-заходняя частка тэрыторыі Беларусі — Мінская, Віцебская і Гродзенская вобласці. Што звязана з асаблівасцямі ландшафту — ветрапаркі ўсталёўваюць звычайна на ўзвышшы, перадае БЕЛТА.