Беларускія падлеткі могуць падхапіць свіны грып у Ніжагародскай вобласці
Некалькі дзяцей, якія адпачываюць у міжнароднай змене моладзевага летніка "Блакітны" ў Ніжагародскай вобласці, шпіталізаваныя з падазрэннем на свіны грып. У лагеры знаходзіцца некалькі падлеткаў з Беларусі. Першым быў шпіталізаваны 17-гадовы падлетак з Нямеччыны. Праведзеныя аналізы паказалі наяўнасць вірусу AH1 свінога паходжання, паведамляе сайт "Навіны Ніжняга Ноўгараду". На наступны дзень з падазрэннем на так званы свіны грып шпіталізавалі ўкраінскага падлетка, які жыў у пакоі з першым хворым. Следам за гэтым праявы захворвання былі выяўленыя яшчэ ў шасці чалавек.
Сёлета ў міжнародную змену ў летніку адпачывае 187 чалавек, у тым ліку 7 з Беларусі.
Лекары сцвярджаюць, што сітуацыя ўзятая пад кантроль. Расспажыўнагляд зачыняць міжнародную змену ў летніку не збіраецца. Ніводнаго дзіцяці бацькі з летніка не забралі.