Беларускія палітыкі стварылі Асацыяцыю палітвязняў

Аб гэтым заявіў Аляксандр Казулін. За стварэнне Асацыяцыі прагаласавалі шматлікія вядомыя ў Беларусі людзі, якія ў розныя гады пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі.
Сярод тых, хто ўвайшоў у Асацыяцыю палітычных зняволеных, — экс-кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Чыгір, былы міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, журналіст і былы дэпутат парламента Мікалай Маркевіч, былы мэр Мінска і экс-міністр знешэканомразвіцця, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Міхаіл Марыніч і іншыя вядомыя палітыкі, перадае belpa.org.