Беларускія палякі — "у цэнтры ўвагі"
Намеснік старшыні афіцыйна дзейнага Саюза палякаў Беларусі Мечыслаў Лысы назваў абсурднымі заявы пра рэпрэсіі ў дачыненні да палякаў.
Выступаючы 20 лютага ў эфіры праграмы БТ "У цэнтры ўвагі", ён адзначыў, што палякаў у Беларусі "ніхто не прыгнятае". І дадаў, што беларускія палякі са скаргамі аб прыцясненнях да ўрада Польшчы не звярталіся. Хоць і прызнаў, што ёсць "невялікія групы, якія сапраўды звяртаюцца з такімі дзеяннямі" да польскіх уладаў.
Як паведамляе агенцтва РАР, вядучы праграмы Юрый Пракопаў (фігурант "чорнага спісу" ЕС) пачаў гутарку з Лысым заявай аб тым, што кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі паводзіць сябе так, быццам "з'яўляецца не кіраўніком МЗС Польшчы, а адмысловым міністрам па пытаннях ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі". Лысы на гэта адказаў, што "абсурд відавочны".