Беларускія палярнікі накіраваліся пракладаць трасы на Антарктыдзе

Беларускія палярнікі накіраваліся на Антарктыду. Спачатку яны прыбудуць у Паўднёва-афрыканскую рэспубліку, адкуль на караблі “Акадэмік Фёдараў” іх даставяць на заснежаны кантынент. Мяркуецца, што 12 снежня беларуская экспедыцыя ўжо патрапіць на станцыю “Маладзёжная”. У склад групы палярнікаў увайшлі: Віктар Дзёмін, Вячаслаў Шпілеўскі, Ігар Бык, Аляксей Гайдашоў.

Перад імі стаіць задача забеспячэння бытавых умоваў пражывання на Паўднёвым полюсе, дзеля чаго трэба пракласці трасы, наладзіць працу дызель-электрастанцыі, абсталяваць будынак, дзе будуць жыць і працаваць беларускія спецыялісты.

Тэлеграф