Беларускія палярнікі паляцелі на тры месяцы ў Антарктыду
Беларускія палярнікі накіраваліся ў Антарктыду. Кіраўнік беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў і вядучы навуковы супрацоўнік навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай Акадэміі навук па біярэсурсах Юрый Гігінян выляцелі з Мінска ў Кейптаўн, дзе далучацца да расійскай арктычнай экспедыцыі. Вяртанне беларусаў з Антарктыды запланаванае на канец лютага. БЕЛТА паведамляе, што ў студзені наступнага года ў Антарктыду накіруюць яшчэ дваіх беларускіх навукоўцаў.