Беларускія палярнікі прыбылі з Антарктыды ў Кейптаўн

Беларускія палярнікі прыбылі з Антарктыды ў Кейптаўн раней, чым планавалі.
Як паведаміў БелаПАН в.а. нацыянальнага цэнтру палярных даследаванняў Алег Смаржкоў, паспяховае завяршэнне воднага шляху дазволіць беларусам прыбыць у Менск у адпаведнасці з графікам. Пасля пяцідзённага адпачынку ў Кейптаўне 6 траўня палярнікі праз Яганэсбург і Франкфурт-на-Майне адправяцца ў Беларусь. Чакаецца, што ў Мінск яны прыбудуць 7 траўня авіярэйсам з Нямеччыны. Навуковае судна "Акадэмік Фёдараў" прывязе груз беларускай экспедыцыі ў Санкт-Пецярбург у пачатку чэрвеня.

Асноўнай задачай беларускай групы ў Антарктыдзе было стварэнне базы на Паўднёвым полюсе для наступных экспедыцый. Група пакінула лёдавы кантынент 20 красавіка.

Палярнікі ўсталявалі на Паўднёвым полюсе памятны знак, прысвечаны ўдзелу Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі ў даследаванні Антарктыды ў рамках Міжнароднага палярнага года 2007-2008. Знак находзіцца на вышыні 272 м на гары Вячэрняя. На пласціне з антыкаразійнай сталі -- контуры краіны і яе назва.

БелаПАН