Беларускія палярнікі сёння дасягнуць Антарктыды

Да берагоў Антарктыды сёння прыбудуць беларускія палярнікі на расійскім навукова-экспедыцыйным караблі.  На працягу двух дзён яны будуць выгружаць абсталяванне на станцыю “Маладзёжная”, якая будзе раскансерававаная. Беларусы разам з расіянамі мусяць увесці ў дзеянне яе сістэму жыццезабеспячэння, падрыхтаваць тэхніку і сродкі сувязі.

Пасля нашую экспедыцыю на снегаходах мяркуецца перакінуць на гару Вечаровая, дзе і будзе знаходзіцца іх база. У Беларусь палярнікі мусяць вярнуцца  ў пачатку траўня.

БелаПАН